Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Прабіць мур галавой

Міраслаў ГРЫКА

Для чаго патрэбна галава? Большасць людзей адкажуць на гэтае пытанне без ваганняў: «Каб думаць». Будзе меншасць тых, хто разглядае яе як таран для разбурэння сцен — з вядомым, хоць і не зусім відавочным эфектам. Разбітая галава — гэта страшна, але яшчэ больш баліць марнасць такой ахвяры. На гэтым месцы вартая ўвагі глыбокая думка Станіслава Ежы Леца: «Дык ты прабіў галавой мур... Што будзеш рабіць у чарговай камеры?». Асабіста я не згодны з песімістычным рацыяналізмам аўтара „Myśli nieuczesanych” («Непрычасаных дум»). Большая частка яго мудрых разважанняў мае недахоп рамантызму. Можа вар’яцтва? Лепш за ўсё гэта ведаюць тыя, хто, нягледзячы на дзяржаўныя абмежаванні, ратуюць імігрантаў, паміраючых ад голаду і холаду ў памежных балотах. Колькі рашучасці і ўнутранай сілы трэба, каб супрацьстаяць бяздушнай дзяржаўнай машыне? На фоне паўсюднай абыякавасці да чалавечых пакут, асабліва да пакут чужых, гэта значыць ананімных імігрантаў, яны такія ж вар’яты, як і рамантыкі. Адно заўсёды ішло побач з другім — ад Байрана да Міцкевіча. Асабіста я не люблю рамантычнага гераізму, але паважаю чалавечае вар’яцтва. Яно само адмаўляе факты, а факты, як першапачаткова заўважыў мой любімы філосаф Фрыдрых Ніцшэ, дурныя. Тым не менш, майстар Лец павінен быў мець справу з фактамі, а не з вар’яцтвам камунізму, навязанага палове Еўропы. Адсутнасць рамантычнай рэфлексіі ў яго творчасці тлумачыцца толькі месцам, дзе ён тварыў — у Польшчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF