Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Цана жыцця за адзін грош

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пытанне цаны чалавечага жыцця стагоддзямі і нават тысячагоддзямі хвалявала чалавецтва. Найлепшыя чалавечыя розумы ламалі над гэтым галовы, прагнулі справядлівасці і дабрыні да бліжняга. Рэлігія вылучала ідэю любові, спакваля выспявалі гуманістычныя свецкія ідэі. Але кожнае стагоддзе на зямлі нараджаліся новыя тыраны, сатрапы, дыктатары, дэспаты і прыгнятальнікі. І на сумленні гэтых узурпатараў улады і крывавых правіцеляў мільёны заўчасна і нявінна забітых, закатаваных, замучаных, даведзеных да смерці суайчыннікаў, а таксама людзей суседніх народаў. Так было, так ёсць і напэўна так будзе ў гэтым недасканалым свеце, які ніяк не можа сканаць. Прынамсі так будзе да Другога прышэсця. Цягам стагоддзяў людзі на адным кантыненце нават не ведалі, што творыцца на іншым канцы зямлі праз тысячы кіламетраў. Апошнія дзвесце гадоў інфармацыйная прастора значна пашырылася, тэхнічны прагрэс сямімільнымі крокамі ўварваўся ў штодзённы побыт, палітычнае і грамадскае жыццё напоўнілася новымі сэнсамі і хуткасцямі. А сутнасць чалавека і людскія дачыненні засталіся такімі ж самымі. Усё па спіралі, па новым этапе, па бясконцым колазвароце войнаў, знішчэнняў і новых масавых забойстваў.

Урокі першай і другой сусветных войнаў у мінулым стагоддзі далі людской супольнасці ацверажэнне можа на нейкіх пару дзясяткаў гадоў. Ну а потым ізноў па звыклай каляіне. І гэта нават у найбольш развітой Еўропе, а што ўжо казаць пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF