Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Светлае Падляшша за дзвярыма галерэі «Маршанд» — выстаўка Алега Кабзара

Уршуля ШУБЗДА

Выстаўку Маё Падляшша Алега Кабзара можна паглядзець у беластоцкай галерэі «Маршанд». Адкрыццё выстаўкі прайшло 6 лютага пры беларускай музыцы і грузінскім віне. Карціны мастака — самае лепшае, што можам паглядзець у нашым рэгіёне, бо адлюстроўваюць прыгажосць падляшскай прыроды. А дакладней, як кажа сам народжаны ў Гомелі Алег Кабзар, падляшска-палескай прыроды, бо менавіта прырода як на Палессі, так і на Падляшшы натхняе артыста. Варта падкрэсліць, што гэта першая выстаўка беларускага мастака ў гісторыі галерэі «Маршанд».

Паглядзець карціны Алега прыйшло вельмі многа людзей, якія хутка ўскаквалі па невялікіх сходках у галерэю, каб як мага хутчэй уцячы ад лютаўскага снегападу змешанага з халодным дажджом. Надвор’е спрыяла мастацкай выставе. У мокрых тратуарах вуліцы Кілінскага адбівалася цёплае святло ліхтароў.

Палеска — падляшска — польскае

«Маршанд» быў поўны гоману і духаты ад мокрых і змерзлых плашчоў і куртак, якія само пачалі ўваходзіць у рэакцыю з цяплом галерэі, выкідаючы кожны свае выпарэнні. Працы Кабзара, развешаныя на ўсіх сценах, стварылі круг, з якога вызваліць маглі толькі дзверы. Сельскія краявіды, перапоўненыя колерамі лета і вясны, але таксама беллю, якая іграе са святлом зімовага сонца, былі вельмі далёкія ад таго, з якой аўры вырваліся сюды гледачы. «Лістападаўскае» надвор’е падбівалі песні ў выкананні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF