Ніва № 06 (3587), 09 лютага 2025 г.

Максім Багдановіч на старонках „Нівы”, 1960—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Геній беларускай зямлі Максім Багдановіч (1891-1917) пражыў кароткае жыццё. Але ён здолеў стаць адной з яркіх зорак на небасхіле беларускай нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, застацца яркім нацыянальным паэтам, лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам.

Не забываў Максіма Багдановіча і наш тыднёвік „Ніва”. У сакавіку 1964 года ў „Ніве” быў апублікаваны першы верш Максіма Багдановіча „Зорка Венера”. Ён даўно стаў песняй, таму ў „Ніве” быў апублікаваны па просьбе дзяўчат з Райска Бельскага павета.

У верасні 1966 года ў „Ніве” друкуецца старонка з хрэстаматыі Алеся Баршчэўскага і Віктара Шведа „Дружба і праца”. Яна прысвечана Максіму Багдановічу. Чытачы пазнаёміліся з класічнымі вершамі паэта „Эмігранцкая песня”, „Слуцкія ткачыхі” і „Пагоня”. Побач з вершамі надрукаваны таксама кароткая біяграфія паэта і пытанні для школьнікаў. „Паэзія Максіма Багдановіча вызначаецца вялікай любоўю аўтара да сваёй айчыны, роднай прыроды і беларускага фальклору. Максім Багдановіч звяртаў значную ўвагу на гістарычнае мінулае Беларусі: апісваў старыя кнігі, музейныя экспанаты, даўнюю архітэктуру. Багдановіч быў першым паэтам у беларускай літаратуры, які з вялікай пашанай і сімпатыяй апісваў горад, бачачы ў ім цэнтр культуры і прагрэсу...”, — так напісалі аўтары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF