Ніва № 06 (3587), 09 лютага 2025 г.
Наш «падляшскі падскок»Міхал ІВАНЮКБольшасць з нас, і, безумоўна, тыя, хто карыстаецца інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі, жывуць у так званых інфармацыйных бурбалках, у якіх паток інфармацыі выбіраецца дзякуючы алгарытмам, чэрпаючых даныя з нашай папярэдняй дзейнасці ў сетцы і прымушаюць нас атрымліваць інфармацыю, якая адпавядае нашым выбарам, незалежна ад таго, ці гэта інтарэсы, погляды або стыль жыцця. Інфармацыя, якую мы атрымліваем, можа быць перададзена нашым сябрам па інтэрнэце з падобнымі інтарэсамі. Самая гарачая тэндэнцыя ў падляшска-беларускай інфармацыйнай бурбалцы апошніх тыдняў — сёлетні конкурс Еўрабачання, які пройдзе ў Базелі, і магчымы ўдзел у ім прадстаўнікоў нашага рэгіёна. Дуэт «Sw@da і Niczos» (сапраўдныя імёны Віктар Шчыгел і Ніка Юрчук) пасля вельмі добра прынятага леташняга праекта «#Indawoods» выставілі сваю кандыдатуру і песню «Люстэрка» на польскія адборы, якія адбудуцца 14 лютага ў Варшаве ў сядзібе Польскага тэлебачання (TVP). Хто з дзесяці адабраных у папярэднім турніры (прээлімінацыях) атрымае права на паездку ў Базель, вызначаць гледачы, якія выберуць прадстаўніка Польшчы праз тэкставыя паведамленні. Свежасць песні, а таксама характар і мова, на якой яна выканана, даюць ёй шанц дасягнуць добрага выніку ў элімінацыях, а для яе стваральнікаў адкрывае шлях да выступу ў паўфінальным канцэрце ў траўні, а магчыма, нават у заключным канцэрце. Але галоўнае, магчыма, не само выступленне ў майскім фінале ў Базелі, а тое, (...) |