Ніва № 06 (3587), 09 лютага 2025 г.
Паўстанцкі падляшскі трыпціх — 2025Вольга СЯМАШКАНядаўна мне выпала ўнікальная магчымасць наведаць тры зусім розныя акцыі — тры сустрэчы, прысвечаныя 162-й гадавіне Студзеньскага паўстання. Паўстанне 1863 года — важная старонка гісторыі, асабліва значная для Беларусі, Польшчы і Літвы. Кожнае з гэтых мерапрыемстваў было па-свойму важным, але кардынальна адрознівалася ад астатніх, і тым не менш адчувалася атмасфера адзінай барацьбы за свабоду і адзінства народаў. Першая акцыя праходзіла 22 студзеня 2025 года ў Харошчы і была самай афіцыйнай. Урачыстыя прамовы, гістарычныя рэканструкцыі і памятныя цырымоніі з ускладаннем кветак штогод ствараюць там моцнае пачуццё павагі да памяці тых, хто ваяваў за свае ідэалы. І менавіта Харошча стала індыкатарам не проста добрасуседства, але лагічнага суіснавання розных народаў у адным месцы. Сёлета ва ўрачыстасцях прыняў удзел клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», заснаваны беларусамі ў Беластоку, што адразу надаў вялікую значнасць усяму мерапрыемству. Распачалося ўсё з імшы ў касцёле святых Яна Хрысціцеля і Стэфана, якая, нібы машына часу, перанесла ўсіх у ХІХ стагоддзе. Пасярэдзіне касцёла — ганаровая варта паўстанцаў — беларусаў і палякаў са зброяй. Навокал цішыня і ноч, і словы ксяндза ў поўнай цішыні нясуцца над галовамі тых, хто не пабаяўся прыйсці ў храм у змрочныя часы. — Вы задумваліся, навошта праводзяцца такія патрыятычныя акцыі? Чаму яны служаць, і чаму мы ўзгадваем (...) |