Ніва № 06 (3587), 09 лютага 2025 г.
Даведнікі — спосаб, каб падзяліцца тым, што на Падляшшы найлепшаеУршуля ШУБЗДАКаляровыя, поўныя прыгожых здымкаў і цікавай, карыснай інфармацыі пра чатыры рэгіёны Падляшскага ваяводства. Даведнікі — самы папулярны, класічны, можна сказаць, спосаб прамоцыі. Зараз, дзякуючы Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства (выдавец) і Беластоцкаму аддзяленню Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (рэдакцыя) Падляшша можна дзяліцца тым, што ў нас найлепшае. Варта падкрэсліць, што даведнікі выйшлі на розных мовах і прамуюць Падляшша ў Польшчы і за мяжой. Дзве, з пяці частак даведнікаў, пераклала на беларускую мову наша рэдакцыйная калега Міра Лукша. Аб даведніках «Ніва» размаўляе з Катажынай Пярвеніс з Беластоцкага аддзялення ПТКТ. Катажына Пярвеніс: — А я ўжо думала, што вы знайшлі нейкія памылкі ў тэксце. «Ніва»: — Ну не, я не знайшла. — Спадзяёмся, што даведнікі паўплываюць на зацікаўленае Падляшшам турыстаў з розных краін, бо яны выйшлі на розных мовах. Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства распаўсюджвае іх на шматлікіх кірмашах. — Вы, як турыстычная арганізацыя, узялі на сябе сутнасны бок справы, і графічны таксама? — Графічным бокам занялася Дамініка Карольчук. Калі ідзе пра здымкі, то трохі было нашых, частка Маршалкоўскай управы, а некаторыя атрымалі на бясплатнай ліцэнзіі. — На беларускую мову перакладзены даведнікі пра Белавежскую і Кнышынскую пушчы. Так, тыя два даведнікі (...) |