Ніва № 06 (3587), 09 лютага 2025 г.

Адкрыць, захаваць і перадаць нашу памяць

Міра ЛУКША

У кожнага з нас ёсць свая памяць — менавіта дзякуючы ёй мы ведаем, хто мы ёсць. Ці існуе нейкае Мы, якое таксама будуе сваю ідэнтычнасць на памяці? У 2018 годзе ў Беластоку ўзнікла грамадская ініцыятыва «Наша Памяць», якая занялася адкрываннем і вывучэннем гісторыі пасляваенных польска-беларускіх адносін на Падляшшы. Мэта ініцыятывы — ушанаваць памяць беларусаў Беласточчыны, якія сталі ахвярамі дзеянняў, што носяць рысы генацыду і этнічных чыстак. Праект ініцыяваны Беларускім гістарычным таварыствам сумесна з Фондам Kamunikat.org. Да іх далучылася больш дзясятка чалавек розных прафесій, беларусаў і палякаў. Яе дзеянні пачаліся з дакументацыі месцаў памяці трагічных падзей на мяжы студзеня і лютага 1946 года на Падляшшы. «Пацыфікацыю» беларускіх вёсак праводзіў тады спецыяльны атрад асобага дзеяння Нацыянальнага вайсковага задзіночання, вядомы як 3-я Віленская Брыгада НВЗ пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса з мянушкай «Буры». У выніку дзеянняў атрада за некалькі дзён загінулі 79 мірных жыхароў вёсак, у тым ліку жанчыны і дзеці. Спалілі ў той час шмат будынкаў праваслаўных мірных сялян. Па «пацыфікаваных» мясцовасцях былі раскіданыя ўлёткі з загадам беларусам выязджаць з Польшчы ў СССР — у «рай» для «кацапаў». «Дабравольна» выехала тады 38 тысяч беларусаў з Беласточчыны. У 2020 годзе Сабор Епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы залічыў усіх ахвяр атрада «Бурага» да Святых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF