Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.

За волю!

Уладзімір АРЛОЎ

Старонкі новай кнігі. У гэтыя студзеньскія дні загрымелі першыя баі паўстання 18631864 гадоў. Прапаную ўвазе чытачоў „Нівы” некалькі літаратурнагістарычных партрэтаў герояў таго змагарнага часу. Яны — з 2й часткі маёй кнігі „Імёны свабоды”, праца над якой цяпер распачалася.

Людвіка Ямант

Прозвішча Ямант чалавеку, абазнанаму ў айчыннай гісторыі, імгненна прыводзіць на памяць Марыю — нарачоную Кастуся Каліноўскага. Аднак вартая нашай памяці ўся сям’я Ямантаў, удзельнікаў вызвольнага паўстання, адным са штабаў якога была іхняя кватэра на віленскай вуліцы Вялікай (цяпер Дзіджойі). Невыпадкова ў ноч арышту Каліноўскага, выдадзенага здраднікам Парфяновічам, паліцыя зняволіла і Ямантаў: саму Марыю, яе бацькоў Тадэвуша ды Схаластыку і другую іх дачку Алену, якая была нарачонай іншага паўстанцкага кіраўніка Цітуса Далеўскага. Дзвюх сясцёр з бацькам і маці выслалі на дзесяць гадоў у сібірскі Табольск.

Людвіка, трэцяя дачка Ямантаў, ужо была замужам і жыла асобна, што, зрэшты, таксама не ўратавала яе разам з мужам і дзецьмі ад высылкі.

Яшчэ да пачатку збройнага змагання з расейскімі каланізатарамі на беларускім абшары дзейнічалі вандроўныя суполкі жанчын-спявачак, якія пасля набажэнстваў распачыналі сапраўдныя канцэрты з забароненых патрыятычных гімнаў і песень. (Ці не знаходзіце вы тут падабенства з сучаснымі вольнымі харамі?) Такой вандроўніцай-патрыёткаю была і Людвіка, за што была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF