Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.

Прыгоды ў грыбах

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Цяжка сустрэць чалавека, які не любіў бы збіраць грыбоў, а калі ён не гарачы грыбнік, дык час ад часу хоць зойдзе ў лес па грыбы.

Я была заядлай грыбніцай, а як ёй не быць, калі лес у вёсцы проста пад бокам. У лес я хадзіла адна, бо як туды хадзіць з кімсьці?! Альбо пільнуйся той асобы, або пільнуйся сваіх грыбоў, бо разам гэта не ідзе ў пары.

Не было сушы, а лясы былі багатыя ў грыбы. Прыемна схіляцца раз-пораз па грыбок! Спачатку я хадзіла па грыбы з бацькамі. Але калі спазнала лес, спачатку не ўваходзіла глыбока ў гушчар, толькі хадзіла па ўскрайках. Арыентавалася досыць добра і не блукала. Умела распазнаць віды грыбоў, і нават горкі грыб-«шатан» не мог мяне ашукаць — у выпадку сумненняў я каштавала яго.

Калі я вырасла, мусіла «расстацца» са сваім лесам, які так добра разведала і адчувала сябе ў ім бяспечна. Калі я стала жыць у Рыбаках, таксам мела лес «пад бокам». І зноў пачала з ім знаёміцца, пенетраваць яго. Спачатку нясмела, пасля штораз больш адважна. Аднак штосьці стала з маёй арыентацыяй — і тут я блукала не раз і прытрапляліся мне розныя прыгоды.

У лес я хадзіла амаль штодзённа. У багажнік кідала «грыбное адзенне» едучы на працу, а пасля заняткаў ускаквала ў яго і ішла ў грыбы. З часам пазнала «грыбныя» месцы. Аднойчы я заблудзіла, хадзіла, шукала нейкіх паказальнікаў, і раптам чую мужчынскі голас, які крычаў, што заб’е, пагражаў камусьці. Мела я дылему: уцякаць, ці бегчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF