Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.
Хто забіў Лору Палмер?Кастусь КАСЯКУ сярэдзіне студзеня ва ўзросце 78 гадоў пайшоў з жыцця Дэвід Лінч — таленавіты рэжысёр, сцэнарыст і мастак, які цягам жыцця ствараў непаўторныя, незабыўныя і як след неасэнсаваныя шэдэўры кшталту „Сіняга аксаміту”, „Малхоланд драйву” або легендарнага серыяла „Твін Пікс”. Але мала хто ведае, што ў творчасці гэтага ўплывовага ў свеце кіно чалавека можна пры жаданні адшукаць і беларускі след. Памятаю, неяк аднаго разу спытаў свайго сябра, які вельмі добра абазнаны ў кіно: як жа правільна разумець фільмы Дэвіда Лінча? „А іх не трэба разумець, іх трэба проста глядзець”, — адказаў тады сябар. І яно хіба і праўда так, бо парадаксальны свет Лінча, створаны ім у стужках, далёка не заўсёды паддаецца нейкаму цвярозаму і рацыянальнаму тлумачэнню. Зрэшты, маэстра і сам адзначаў, што там намяшана ўсяго — і светаадчування, і містыкі, і нават яго ўласных сноў. У любым разе ён дакладна ўмеў ствараць добрую і атмасферную карцінку. Згадваю часы, калі ўпершыню пачуў ягонае імя. Гэта было недзе ў сярэдзіне, а можа быць у другой палове 1990-х, калі адзін за другім пайшлі ў народ ягоныя хіты — спачатку па тэлебачанні, а потым і на касетах для відэамагнітафонаў. Школьнікі на пераменах бывала высвятлялі што да чаго ў тых фільмах, выказваючы часам самыя фантастычныя гіпотэзы. Ну а ўласна пытанне: „Хто забіў Лору Палмер?” стала, як цяпер сказалі б, мемам. Бо яно і праўда хвалявала многіх, хто не мог тады адарвацца ад (...) |