Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.

Нашы каляды, анёлкі і Парыж

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Каляды — вельмі цікавы час у календары (не толькі літургічным). Гэта таксама цікавы час у нашым жыцці. Штогадовае святкаванне Каляд мае вялікае значэнне ў жыцці кожнага чалавека. Наша памяць поўная перажыванняў, звязаных з гэтымі святамі. Кожнага з нас.

«...Да вайны гэта быў яўрэйскі дом з крамай з вялікай вітрынай. Памятаю, перад Калядамі я любавалася анёлкамі і іншымі ўпрыгажэннямі на выставе. Падчас акупацыі тут была адзіная крама, дзе па купонах прадавалі невялікую колькасць хлеба і мармеладу...». Гэты тэкст узяты з інтэрв’ю Дароты Сульжык у Галіны Матэйчук для «Гарадоцкіх навін». Гэта датычыцца ўспамінаў маёй суседкі, з якой мы пражылі шмат гадоў побач.

Спадарыня Галіна Матэйчук памерла чатыры гады таму. Мы шмат гадоў жылі ў адным доме па вуліцы Хадкевічаў, у якім яна, будучы малым дзіцём, любавалася вітрынай яўрэйскай крамы, анёлкамі і іншымі ўпрыгажэннямі ў вітрыне. Гэтаму дому больш за сто гадоў. Багатую гісторыю гэтага будынка апісала спадарыня Вера Тарасевіч у 10 нумары «Гарадоцкіх навін» за кастрычнік 2019 г. Варта яе прыгадаць.

Раней мы таксама жылі побач па вуліцы Крывой, 8. Фактычна заўсёды жылі побач. Гэтай вуліцы і гэтых дамоў даўно няма. Зараз там жыве вельмі мала людзей. А ўспаміны пра Каляды (і не толькі) засталіся.

У каталіцкіх дамах спяваюць калядныя песні: Dzisiaj w Betlejem wesoła nowina, że Panna czysta porodziła Syna. Chrystus się rodzi, nas oswobodzi, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF