Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.

Беларусь: сучаснасць і будучыня (1)

Міхал ІВАНЮК

У суботні адвячорак 18 студзеня беларуская грамада Беластока мела магчымасць сустрэцца ў прасторы Беларускага хаба „Новая зямля” з прадстаўнікамі руху „Вольная Беларусь” — з яго каардынатарам Зянонам Пазьняком і палітолагам Паўлам Усавым. Дату сустрэчы можна лічыць сімвалічнай, таму што гэта тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія, на жаль, ужо амаль трыццаць гадоў адбываюцца ў фармаце спектакля аднаго чалавека. Галоўнай тэмай сустрэчы стала «Беларусь: сучаснасць і будучыня», каментатары-госці засяродзіліся не толькі на сучасных праблемах, але і паспрабавалі прадставіць магчымыя сцэнарыі, якія паўплываюць не толькі на лёс Беларусі, але і ўсяго нашага рэгіёна.

Сустрэча з чальцамі Руху „Вольная Беларусь” адкрыла новую прастору, якую сябры адаптавалі пад патрэбы хаба. Яна адбылася па адрасе вул. Святога Роха 5/32 у будынку пад назвай „Зялёная камяніца”. Уваход у новую штаб-кватэру хаба „Новая зямля” знаходзіцца збоку ад будынку, а ў саму сядзібу, размешчаную на першым паверсе, вядзе лесвіца.

Сустрэча пачалася з прывітання шматлікіх гасцей. Прадстаўніца хаба Надзея Салаўёва ў некалькіх фразах прадставіла новую сітуацыю з памяшканнем хаба і дала слова сябрам руху. Прадстаўніца руху Кацярына Мінская накрэсліла тэмы сустрэчы, паведаміла як далучыцца і стаць сябрам „Вольнай Беларусі” і прадставіла асновы руху.

— Рух «Вольная Беларусь» арыентаваны на захаванне беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF