Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.
Трамплін у будучыню ці адкат назад?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУвесь мінулы тыдзень у цэнтры ўвагі палітыкаў, медыя і звычайных людзей была інаўгурацыя новага-старога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, яго каранацыйная прамова, наступныя выступы і шматлікія, як ніколі, указы і дэкларацыі. Толькі зусім лянівыя асобы ці надзвычай апалітычныя людзі не выказаліся наконт гэтага «другога прышэсця» Трампа ў Белы дом. Дазволю і я ўставіць свае пяць грошаў у вялікі капітал безлічы выказванняў і рэакцый. Ацэнкі і настроі пасля інаўгурацыі ў розных колах, як правіла, надзвычай палярныя, часта бескампрамісныя і звышкатэгарычныя. Заўважце, нейкіх сярэдніх пазіцый амаль няма. І гэта, канешне, сведчыць найперш пра неардынарнасць асобы Трампа. А ў сваю каманду зараз ён сабраў таксама надзвычай каларытных персанажаў амерыканскай палітыкі і грамадства. Так што адны людзі глядзяць зараз на прэзідэнта ЗША як на ратавальніка нацыі і ўсяго свету, які прывядзе Амерыку да ранейшай вялікасці, а чалавецтва да рэнесансу і залатога веку дэмакратыі, іншыя — як на закончанага рэтраграда, разбуральніка трывалых парадкаў, супраціўніка прагрэсу і нават патэнцыйнага дыктатара. Шчыра прызнаюся, ды і раней гэтага асабліва не хаваў, што мае сімпатыі ў ЗША традыцыйна на баку рэспубліканцаў, а вікторыя Трампа, яго захады і першыя дзеянні выклікаюць у мяне стрыманы аптымізм. Але, як казала адна 80-гадовая бабуля ў зусім іншай сітуацыі, — галоўнае цяпер не паддавацца эйфарыі. І (...) |