Ніва № 05 (3586), 02 лютага 2025 г.
Саколку памяняў Халакост. Спісы насельніцтва доказам генацыдуУршуля ШУБЗДАРынак у Саколцы стагоддзямі прыцягваў людзей, аб чым сведчаць не толькі вусныя расказы, але таксама архіўныя здымкі. Нават і сёння рэгулярна па панядзелках на лакальным сайце iSokolka.eu з’яўляецца шырока чытаная інфармацыя пра цэны бульбы, яблыкаў, квашанай капусты... На рэгіянальным выдавецкім рынку таксама з’явілася шмат новых выданняў, настала мода на генеалогію. Людзям цікава, хто чым займаўся, дзе жыў, як жыў. Ці хадзіў на рынак як пакупнік, ці прадавец? А можа, як злодзей? Вусным гісторыям можна не давараць, спісы можна аспрэчваць, але Саколку рэзка змяніў Халакост. А пра гэта, здаецца, кніжка яшчэ не гатовая. — Зараз існуе такая тэндэнцыя, каб шукаць сваіх продкаў, — сказала Эдыта Вісьнеўская з Сакольскага асяродка культуры. — Настала мода на генеалогію. Людзі штораз часцей шукаюць матэрыялаў, якія дазваляюць глыбей спазнаць сваю сям’ю, сваякоў, пляменнікаў. Таксама з’явілася патрэба ў людзей, каб апрацаваць або выдаць тое, што ўдалося запісаць, знайсці пра сваю сям’ю, значыць, выдаць зборы сямейных архіваў. Часам мае гэта форму ўспамінаў. Людзі лічаць, што найлепшым спосабам захаваць памяць з’яўляецца кніжнае выданне. Таму арганізуем такія мерапрыемствы, каб выйсці людзям насустрач. Менавіта Ямінскі індэксацыйны калектыў дапамагае выдаваць успаміны, спісы насельніцтва. Ямінскі індэксацыйны калектыў, пра які я пісала ў мінулым нумары ў артыкуле «Што ў (...) |