Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.

Родам з Беласточчыны. Забаўныя і сур’ёзныя гісторыі з пісьменнікам Аляксеем Карпюком

Сяргей ЧЫГРЫН

Вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк (1920-1992) быў родам з вёскі Страшава каля Гарадка на Беласточчыне. Ад хутара Карпюкоў там ужо нічога не засталося. Ды даўно няма на гэтым свеце Аляксея Нічыпаравіча. У свой час ён вучыўся ў Наваградскім педагагічным вучылішчы, скончыў аддзяленне англійскай мовы Гарадзенскага педінстытута і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыў у Гародні.

Аляксей Карпюк быў унікальным і смелым чалавекам. Васіль Быкаў аднойчы сказаў, што „Карпюк — чалавек надзвычайны, сапраўдны гарадзенец”. І некалькі цікавых гісторый, звязаных з Аляксеем Карпюком, прыгадаў у сваёй кнізе „Доўгая дарога дадому”. А той, хто яго ведаў, да сённяшніх дзён распавядае шмат гісторый, звязаных з гэтым цудоўным пісьменнікам і смелым чалавекам. Сам Аляксей Нічыпаравіч пра сябе сказаў так: „Я — нецярплівы, самаўпэўнены, рэзкі, упарты, лёгкаранімы, нясціплы, самалюбівы, прамалінейны, некамунікабельны, скрыты, схільны перабольшваць ды кідацца ў крайнасці. Цярпець не магу розных канонаў, рэжымаў, рэгламентаў і агульнапрынятых норм”.

Прыгадваецца мне 1987 год. Слонімскі паэт Анатоль Іверс адзначаў сваё 75-годдзе ў раённым доме культуры. У Слонім прыехалі пісьменнікі з Мінска, Гародні, прысутнічалі мясцовыя чыноўнікі, культработнікі, літаратары. Быў сярод іх і Аляксей Карпюк. За паўгадзіну да пачатку мерапрыемства мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF