Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.

Міра / Меляшкі / Гінес

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Перад Калядамі размаўляў я з Мірай. Я пажадаў ёй таго, чаго заўжды жадаюць з гэтай нагоды. І таксама пазычыў ёй сустрэчу праз пяцьдзясят гадоў, зноў жа ў музычнай кавярні «Фама» ў Беластоку. Там, дзе 29 лістапада 2024 г. адбыўся яе бенефіс «мая душа гаворыць з вашай» з нагоды пяцідзесяцігоддзя яе творчасці. Бенефіс арганізаваў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Мы вырашылі, што зможам гэта зрабіць!

Пачну крыху інакш, чым звычайна. Пачну з высокага пункта.

20 ліпеня 1969 г. у 20:17 па сусветным часе пасадачны апарат Apollo „Eagle” прызямліўся на паверхню Месяца. Праз некалькі гадзін, 21 ліпеня ў 2:56 па сусветным часе Ніл Армстранг зрабіў першы крок на паверхню Месяца, сказаўшы: «Гэта адзін маленькі крок для чалавека, ды гіганцкі скачок для чалавецтва». Міра бачыла той момант у Меляшках, куды прыехала з дзедам Іванам, на радзіму роду. Пасля пісала: «Меляшкі паўстагоддзя пасля нашага прызямлення на Месяцы».

А 29 лістапада 2024 года мы пабілі рэкорд Гінеса па адначасовым чытанні верша Міры Лукшы Меляшкі. Чыталі яго больш за 60 чалавек! Першае выданне гэтага рэкорду адбылося ў Меляшках, на радзіме нашаніўца Янука Дарашкевіча. Асабіста для мяне гэта важны верш. Як і яго аўтарка. Я родам з Гарадка. Ад маёй хаты да крыжа з верша (якога ўжо няма, размаляванага зорчынымі вучнямі, — тут цяпер іншы) прыкладна 6 км 300 м (па Google Maps). На машыне гэта займае каля сямі хвілін, пешшу — каля 1 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF