Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
Пірагі памаглі. Дэбют 2024. ІІІ месца (проза)Вера МАСАЙЛААсобы: Апавядальнік, Міколка, Каця, Шаптуха, маці Каці, бабуля Каці, сястра Каці Ніна, сястра Каці Марыся, акардэаніст. Акардэаніст іграе беларускую мелодыю. Апавядальнік: — Добры дзень, даражэнькія! Раскажу вам Міколкаў сакрэт. Міколку вельмі падабаецца дзяўчына з нашай вёскі — Кацярына! Ды яна сустракаецца ўжо з яго сябрам, Сяргеем! Што ўжо Міколка не рабіў, каб выкінуць дзяўчыну з галавы. Не атрымалася — Каця надалей сніцца яму цэлымі начамі! Так мне шкода Міколкі. А Сяргей? Ці ён сапраўды закаханы ў Кацю? Вось і яны — Кацярына і Міколка. Апавядальнік хаваецца за заслону, а з другога боку ідуць Каця і Міколка з цэпам. І сцэна. Рада Міколкі Міколка: — Прывітанне, Каця! Каця: — Прывітанне! Якая прыгожая прырода! Як цудоўна грэе сонейка! А мне так цяжка на душы! Міколка: — Не наракай! А што такое здарылася, што ты, прыгажуня-шчабятушка, так прыгасла? Каця: — Нібы нічога асаблівага. Проза жыцця, людзі кажуць, што мой каханы Сяргейка стаў гуляць з маёй найлепшай сяброўкай. Міколка: — І ты на гэта дазваляеш? Каця: — А што мне зрабіць? Міколка: — Як то што! Магчымасцей ёсць шмат. Толькі якую выбраць? Каця: — Найлепшую! Міколка: — Папрасіць хлопцаў, каб яму паказалі, дзе ракі зімуюць. Каця: — Ну што ты, Міколка! Міколка: — Шкадуеш свайго Сяргея? Каця: — Яшчэ (...) |