Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.

Што ў каго пад дахам? Знаходкі гісторыкаў і мармонаў

Уршуля ШУБЗДА

Цяжка часам верыць адной гістарычнай нарацыі, асабліва зараз, калі розных іншых паўстае процьма. Аднак на пачатак варта пакорпацца ва ўласным сямейным катле. Гісторыкі з Ямінскага індэксацыйнага калектыву зараз працягваюць пошукі дзядоў і прадзедаў. Выходзячы насупраць патрэбам людзей, гартаюць яны архівы, перачытваюць метрычныя кнігі, публікуюць кніжкі і дзеляцца інфармацыяй у інтэрнэце. Вядома, бурлівая гісторыя паглынала людзей, а за імі і метрыкі. Усё-такі ўвесь час знаходзяцца новыя, пахаваныя пад дахамі старых касцёлаў архівы. Першымі карпатлівымі даследчыкамі падляшскай гісторыі быў Рух святых апошніх дзён— мармоны.

— Калісьці напісаныя словы мы спрабуем ператварыць і абярнуць у канкрэтныя дзеянні, выратаваць ад забыцця былыя пакаленні, каб прачытаныя і напісаныя словы зноў набылі аблічча канкрэтных людзей, схаваных за датамі і літарамі імёнаў, людзей, якія некалі жылі на гэтых землях сярод адных дарог, рэк і лясоў. Такім чынам ажыццяўляем вядомую фразу «слова сталася целам», спрабуем ажыццявіць словы, напісаныя ў адной з кніг ХІХ ст., знойдзеных у парафіі ў Ямінах, каб рэалізаваць іх як наш дэвіз: «Akta Religijno-Cywilne Urodzonych, Zaślubionych i Zmarłych należy czytać, spostrzeżone błędy poprawić, dopiski ulegalizować [...]».

Такую інфармацыю можна знайсці на сайце https://jzi.org.pl/ Таварыства «Ямінскі індэксацыйны калектыў». На доказ карпатлівай працы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF