Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
Рэцэнзія на альбом «Пророк Илия» гурту «Патриархь»Міхал ІВАНЮКУ выпадку выслоўя «Кароль памёр, няхай жыве кароль!» і альбома «Пророк Ілия» іх можна перафразаваць «„Батушка” Крысюка памёр, няхай жыве „Патрыярхь”!». Гэтыя словы, напэўна, казалі многія прыхільнікі творчасці Барта (Барталамея) Крысюка, калі леташняе рашэнне суда прывяло да ліквідацыі адной з дзвюх фармацый пад назвай «Batushka», якія дзейнічалі на музычнай сцэне, і адначасна паклала канец музычнаму расколу. Рашэннем суда Барталамею Крысюку было забаронена выкарыстоўваць назву, а таксама графічныя элементы, звязаныя з назвай «Batushka», а права на назву і графічныя знакі мае толькі сустваральнік першага альбома «Літургія», інструменталіст і заснавальнік фармацыі «Batushka» Кшыштаф Драбікоўскі. Юрыдычны статус прывёў да таго, што Крысюк узяў новы кірунак і змяніў назву свайго гурту на «Патрыярхь», а заадно і да выхаду і прэзентацыі 3 студзеня ў Лодзі з сапраўды візантыйскім бляскам дэбютніка пад назвай «Патриархь — Пророк Илия» (2025). Гісторыя прарока-самазванца Ільі Клімовіча, шырока вядомая ў Падляшскім ваяводстве, з часам стала міфам, бо засталося мала сведкаў дзейнасці гэтага харызматычнага непісьменнага селяніна, які ўзяўся будаваць новы Іерусалім. Гэта выклікала грамадскі рух — так званую грыбоўскую секту на мяжы 1920—1930-х гадоў на Падляшшы. У міжваенны час гэтаму харызматычнаму чалавеку многія давяралі сваю маёмасць і нават разам з ім будавалі царкву. (...) |