Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
Патрабавальны паэтКастусь КАСЯКСёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка — вядомага беларускага паэта, празаіка і перакладчыка, які амаль тры дзясяткі гадоў быў рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе „Маладосць” і пакінуў па сабе мноства ўдзячных вучняў. Мікола Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Плёсы на Бабруйшчыне, а яго свядомае жыццё пачалося ў самы разгар палітыкі беларусізацыі, калі ў невялікай на той момант рэспубліцы віравала культурніцкае жыццё. Паэты і пісьменнікі выдавалі адну кніжку за другой, а да гэтага паспявалі яшчэ займацца цэлай купай будзённых спраў, часцяком далёкіх ад творчасці. З малых гадоў Мікола Аўрамчык палюбіў чытаць беларускіх аўтараў — Кузьму Чорнага, які тады быў лічы пачаткоўцам, Янку Купалу і Якуба Коласа, якія мелі ў той час ужо статус культавых аўтараў. Акурат Якуб Колас і адыграў ключавую ролю ў жыцці літаратара, які юнаком яшчэ да вайны вырашыў пісаць вершы і пачаў публікаваць іх у мясцовай прэсе. Фактычна Колас і паспрыяў уваходжанню маладога чалавека ў літаратуру, высока ацаніўшы адзін з яго першых вершаў на літаратурнай вечарыне. Мікола Аўрамчык неаднаразова прыгадваў той выпадак, бо пазней ён пойдзе тым самым шляхам — возьмецца дапамагаць пачаткоўцам. Браў Мікола Аўрамчык удзел у вайне, трапіў у палон да немцаў і тры доўгія гады правёў у лагеры, працуючы на каменнавугальнай шахце. Гэты ягоны досвед потым будзе адлюстраваны ў творчасці, як (...) |