Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
Ці знікне міграцыйны шлях праз Беларусь?Радаслаў МАЦІЕВІЧНамеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык распавёў пра польска-беларускую мяжу. У «Financial Times» ён абвясціў аб поўнай ліквідацыі гэтага шляху міграцыі. Паведаміў, што да сярэдзіны 2025 года Польшча завершыць працэс стварэння дадатковага ўмацавання загароды на мяжы з Беларуссю. «Улады нашай краіны спадзяюцца, што такім чынам канчаткова закрыюць шлях міграцыі, які вядзе праз краіну Аляксандра Лукашэнкі. Дадатковае ўмацаванне загароды на мяжы з Беларуссю будзе завершана да сярэдзіны 2025 года. Міністр мае надзею, што штучны міграцыйны шлях праз Мінск будзе закрыты ўжо ў наступным годзе. Ён таксама паведаміў, што Польшча пабудуе дарогу ў Калінінградскую вобласць, што дазволіць польскім жаўнерам хутчэй рэагаваць на любыя патэнцыйныя парушэнні бяспекі. Абарона мяжы максімальна мае быць набліжаная да стапрацэнтнай герметычнасці. Журналісты спыталі польскага палітыка пра г.зв. «push-backi» — адцісканні, у якіх абвінавачваюць памежнікаў нашай краіны. Пры гэтым Душчык заявіў, што пазіцыя нашай краіны супадае з іспанскай. Ён прывёў прыклад адцісканняў вакол анклаваў Сеута і Мелільля на паўночным захадзе Афрыкі. З ягоных слоў вынікае, што няма ніякіх прыкмет таго, што польскі адыход зменіцца ў гэтым пытанні. Мацей Душчык адзначыў, што краіна Еўрасаюза можа прыпыніць права на прашэнне аб прытулку ў выпадку нападу агрэсіўнай групы на агароджу або памежнікаў. «Бяспека (...) |