Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі і пратэсту супраць бязвыбараўRacyja.comУ Беластоку ў нядзелю 19 студзеня на скверы Вольнай Беларусі каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і пратэсту супраць таго, у якіх умовах зараз там адбываюцца так званыя выбары прэзідэнта. Прысутныя нагадалі свету, у якой абстаноўцы адбудуцца гэтыя «выбары» — па за межамі закона, справядлівасці, праўды, на фоне рэпрэсій, прыніжэння, запалохвання народа, на фоне вайны. «Гэта — не наш выбар. І не нашы „выбары”. Справядліва выбіраць кіраўніка нашай краіны — тое, чаго б мы, беларусы, вельмі хацелі. І такі дзень прыйдзе», — кажуць беларусы Беластока. На акцыю завітала каля паўсотні чалавек. Гавораць удзельнікі акцыі: — Каб беларусы маглі таксама ўнутры краіны пабачыць, што беларусы за мяжой выйшлі на акцыю, каб яшчэ раз расказаць пра палітвязняў, пра сапраўднае становішча ў Беларусі і пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў канцлагеры і так мажліва падсумаваць гэтыя бязвыбары, якія будуць адбывацца 26 студзеня. — Я заклікаю не ісці на гэтыя „выбары”, таму што гэта небяспечна, лепей застацца дома разам са сваёй сям’ёй, можа, з’ездзіць да сваіх бабуль, дзядуль. Гэта будзе больш карысна. — Што гэта за выбары, калі нельга пайсці грамадзяніну Беларусі прагаласаваць, бо ён жыве за мяжой. Заўсёды можна было, ва ўсіх краінах таксама можна. А цяпер нельга. Так (...) |