Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.
Яшчэ раз пра санкцыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАпошнія чатыры з паловай года кардынальна змянілі сітуацыю Беларусі да горшага, прычым як у самой краіне, так і вакол яе. Становішча дзяржавы і яе карэнных насельнікаў выглядае проста катастрафічна і нават цяжка адшукаць нейкі прамень аптымізму ў цемры жорсткіх рэалій. Унутраная дыктатура для беларусаў на радзіме і за яе межамі ўзмацнілася яшчэ бяздумнымі (ці ўсё ж асэнсаванымі — ?) заходнімі санкцыямі. Уводзяцца яны нібыта супраць антыдэмакратычнага рэжыму, а б’юць пераважна па звычайных беларускіх грамадзянах, прычым б’юць балюча і закранаюць практычна ўсіх людзей, якія да дзяржаўнай сістэмы не маюць ніякага дачынення. Узяць хоць бы візавую катастрофу. Атрымаць звычайнаму чалавеку шэнгенскую візу ў Беларусі гэта сапраўднае выпрабаванне — і нерваў і матэрыяльнай здольнасці. А прытым розныя прапагандысты і чыноўнікі лукашэнкаўскага рэжыму перыядычна з’яўляюцца не толькі ў «братэрскіх» азіяцкіх ды афрыканскіх краінах, але і ў еўрапейскіх Лондане, Парыжы, Барселоне. І спакойна выстаўляюць тыя маляўнічыя фотаздымкі сваіх адпачынкаў у сацыяльных сетках. Нібыта на здзек з тых, хто не можа выехаць з Беларусі нават у блізкае замежжа. Мяняецца цэлы час у горшы бок і стаўленне да беларусаў суседзяў. Нават бальшыня палітыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў Літвы не разумее наколькі ім патрэбная суверэнная Беларусь як добранадзейны сусед і буферная зона паміж імі і Расеяй. У іх няма і свайго дзяржаўнага мыслення і (...) |