Ніва № 04 (3585), 26 студзеня 2025 г.

Янук Дарашкевіч на старонках „Нашай нівы”

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета (канкрэтная дата невядома) спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Янука Дарашкевіча (1890-1943) з вёскі Меляшкі, што на Беласточчыне.

Было гэта ў 1909 годзе, калі на старонках беларускай газеты „Наша ніва” з’явіліся першыя вершы невядомага паэта з вёскі Меляшкі, якая знаходзіцца недалёка ад Гарадка, пад псеўданімам В. Каршун. Потым вершы гэтага паэта рэгулярна друкаваліся ў „Нашай ніве” у 1910-1914 гадах, але пад іншымі псеўданімамі —Янук Д., Янук Д-іч.

З „лёгкай” рукі Яўхіма Карскага (Карский Е.Ф., Белорусы, Петроград, 1921, т. III, с. 337) яго творы былі прыпісаны другому паэту з Гарадка М. Арлу (Сцяпану Пятэльскаму). Пазней, памылка гэта была „ўзаконена” нават у акадэмічнай хрэстаматыі „Беларуская дакастрычніцкая паэзія” (Мінск, 1967). Доўгі час ніхто не звяртаў увагі на адрознасць стылю паэтаў, на тое, што М. Арол друкаваў у „Нашай ніве” вершы-прысвячэнні Януку Д., а Янук Д. прысвячаў свае вершы М. Арлу, на рукапісы паэтаў, якія знаходзяцца ў рукапісным фондзе Навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы і сведчаць аб прыналежнасці розным аўтарам. І толькі дзякуючы намаганням даследчыка гісторыі літаратуры Арсеня Ліса, гісторыка Юры Туронка і іншым навукоўцам паэту з Меляшкоў было вернута імя нашаніўца Янука Дарашкевіча.

Янук Дарашкевіч нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Яго бацькі Кастусь і Настасся мелі восем гектараў зямлі. Але хлопчыку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF