Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.

Ларыса Геніюш на старонках „Нівы”, 19601980я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета летам споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння найвялікшай беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983). Пра яе сёлета яшчэ напішуцца артыкулы, успаміны, адбудуцца прэзентацыі яе твораў, літаратурныя сустрэчы і выставы.

Ларыса Геніюш прайшла сталінскія лагеры, вярнулася дамоў і разам з мужам Янкам жыла ў Зэльве насупраць царквы. Бог ёй адмераў 73 гады, яна памерла і пахавана ў Зэльве на мясцовых могілках.

За свае гады паэтка напісала тысячы паэтычных радкоў, успамінаў, пісем. Шмат твораў і эпісталярнай спадчыны ўжо выдадзена асобнымі кнігамі, але поўнае выданне ўсіх яе твораў — яшчэ наперадзе.

Чытачы „Нівы” упершыню пачалі знаёміцца з вершамі Ларысы Геніюш у 1963 годзе. 9 чэрвеня на першай старонцы быў надрукаваны першы верш паэткі „Зямля”. Рэдактар яго перадрукаваў з часопіса „Полымя”, дзе ў красавіцкім нумары друкавалася вялікая падборка яе вершаў, сярод іх — і „Зямля”. Гэта быў апалітычны вершаваны твор, які пачынаўся радкамі:

Дарога полем, вузкая,

Сярод пяску і траў.

І рэкі, дзе над русламі

Народ наш асядаў...

У 1968 годзе чытачы „Нівы” шырэй пазнаёміліся з паэтычным словам Ларысы Геніюш. У студзені тыднёвік друкуе на першай старонцы хрэстаматыйны верш паэткі „Мая мова”. Гэты верш-шэдэўр быў напісаны ў 1966 годзе. Хутка яго і іншыя паэтычныя радкі паэткі ў Беларусі друкуюць часопісы „Вясёлка” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF