Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
Вясковыя знаходкіСяргей АЛЕКСАНДРОВІЧКалі трапляеш у беларускую вёску, то часам можна ўбачыць унікальныя прадметы быту, якія ў Польшчы сустрэнеш хіба толькі ў музеі. Тут жа імі ў лепшым выпадку працягваюць карыстацца, а ў горшым яны дажываюць свой век дзесьці на падворку ці ў далёкім кутку ў шопцы. На пачатку мінулага стагоддзя сяляне бытавыя прылады звычайна выгатаўлялі для сябе самастойна ці звярталіся да чалавека, што ўмеў іх рабіць. Выкарыстоўваліся пры гэтым матэрыялы, якія звычайна былі пад рукой. У вёсках не было такіх сучасных выгод як электрычнасць, каналізацыя і водаправод. Пітную ваду бралі з калодца, а для яе даставы выкарыстоўвалі калодзежны журавель. З усёй разнастайнасці спосабаў уладкавання вонкавай часткі водазабору на ўчастку калодзеж-кран з’яўляецца, мабыць, самым архаічным і рамантычным і ў той жа час функцыянальным сродкам для палягчэння ўздыму грунтавых вод. Ён мацаваўся на падставе, умацаванай у зямлі. З аднаго боку каромысла было вядро, а з другога — цяжкая процівага, якая дазваляла лёгкім рухам рукі падняць ёмістасць з вадой. Галоўнай перавагай такой канструкцыі была прастата выкарыстання. Вядро з вадой можна падняць практычна без фізічнай сілы, у адрозненне ад стандартных калодзежных варот, якія ўключаюць кручэнне барабана з падвешаным цяжкім вядром. Таму карыстацца калодзежным жураўлём мог чалавек любога ўзросту і камплекцыі. Сям-там у Беларусі дагэтуль можна спаткаць працуючыя (...) |