Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
«Чужая», але ўсё ж такі свая...Янка ГРЫГАРУКДзень, які набліжаўся да канца, быў цёплым і сонечным. Сонейка ўжо даўно схавалася за пагоркам, але яго праменні, якія былі чырвонага колеру, вельмі прыгожа свяцілі на невялікія хмаркі плывучыя з усходу на захад. На сінім фоне неба паявіліся ўжо першыя зоркі — прызнакі ночы. З-за хмарак ясна і светла спаглядаў на зямлю месяц. Дзень павольна ўступаў месца ночы. Ноч, гэта такая пара, калі ўсё па цяжкім мінулым дні адпачывае. Адыходзяць людзі, якія цэлы дзень працавалі, займаліся сваёй работай, ідуць на спачын таксама птушкі і звяры. Нават аддыхваюцца кветкі, якія апусціўшы свае галоўкі, ужо дрэмлюць. Усё-такі не ўсім прыйшлося падацца на спачын у гэтую цёплую і ціхую ноч. Адным з тых, каму не прыйшлося адпачываць, быў Міша. Міша, закончыўшы вучобу ў інстытуце, не мог пайсці на работу таму, што трэба было яму ісці ў войска. Гэтага Міша не хацеў, але абавязак ёсць абавязак! І так учора родныя дома прыгатовілі яму развітальную сустрэчу з яго сябрамі і аднакласнікамі. Яны ўсе ў Мішы дома гулялі ўвесь вечар; адгулялі і рассталіся. Міша думаў, як даехаць на час у войска. Горад, у якім трэба было яму быць у войску, знаходзіўся далёка ад яго роднай вёскі. Прыйшла пара, калі трэба было ісці на аўтобусны прыпынак за вёскай. Міша, развітаўшыся са сваімі роднымі, пачаў збірацца ў дарогу. Правесці яго хацела сяброўка, аднакласніца, суседка Галіна. Міша вельмі любіў Галіну не толькі (...) |