Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
Ляцеў з аблокамі ён побач. Слова пра сябраУладзімір АРЛОЎЭнцыклапедыі — звычайныя і электронныя — падкажуць нам мноства імёнаў знакамітых дойлідаў розных эпох. А вось пра тых, хто ратаваў іх мураваныя творы ад разбурэння, хто ператвараў руіны зноў у храмы, палацы і замкі — пра рэстаўратараў вядома нязмерна менш. Хачу распавесці пра аднаго з найславуцейшых беларускіх рэстаўратараў, які воляю лёсу стаў маім старэйшым сябрам і нават у нечым настаўнікам. Калі вы мэтанакіравана падарожнічалі па Беларусі, то, пэўна ж, бывалі ў полацкай Сафіі: захапляліся віленскім барока ХVIII стагоддзя, спускаліся ў сутарэнні часоў князя Усяслава Чарадзея, слухалі арганы... Блукаючы па Полацку, вы спыняліся каля ягоных старадаўніх камяніц, наведвалі Богаяўленскі і Крыжаўзвіжанскі саборы. Вы ведаеце, хто аўтар праектаў рэстаўрацыі гэтых бажніц і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра патрыярха нашых гарадоў? Вандроўныя дарогі маглі прывесці вас у магілёўскі касцёл святога Станіслава і ў кармеліцкі касцёл у Мсціславе, да муроў Каложы і падмуркаў Ніжняй царквы ў гарадзенскім Старым замку, у сядзібу-музей Францішка Багушэвіча ў Кушлянах... Вы ведаеце, хто праектаваў аднаўленне гэтых знакавых помнікаў, якія, набыўшы другое жыццё, самі адбудоўваюць нашу гістарычную памяць? Аўтар усіх праектаў (а пералік іх значна даўжэйшы) — Валерый Слюнчанка. Адзін з першых беларускіх архітэктараў-рэстаўратараў, які мог бы яшчэ так шмат зрабіць. Мог бы, каб ягоны шлях не (...) |