Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.

Як гавораць беларусы? (2)

Уршуля ШУБЗДА

Нават калі вакол Беларусі і беларускай мовы за апошнія гады нарасло многа міфаў і розных уяўленняў, то Вадзім Шклярык прыходзіць з дапамогай, каб выпрастаць веды, або проста іх папоўніць. Кніжка Як гавораць беларусы была прэзентавана ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку 18 снежня мінулага ўжо года. Зала па вул. Кілінскага была перапоўненая. Прыйшлі як выкладчыкі Універсітэта ў Беластоку, так і беларускія дзеячы культуры, журналісты і, што варта падкрэсліць, беларусы з Беларусі.

Вадзім Шклярык — старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, а таксама супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Шклярык з’яўляецца таксама аўтарам навуковых і навукова-папулярных публікацый па пытаннях тапанімікі і дыялекталогіі. Цікавы праект пра гаворкі Беларусі, над якім працаваў, між іншым, Вадзім Шклярык, можна паглядзець на сайце onliner.by, дзе можна знайсці кароткія фільмы з экспедыцыі па Беларусі. Калі нехта хоча паглядзець на беларускія вёскі, людзей і прыроду, а пры нагодзе пачуць, як там гучыць беларуская мова, то павінен зайсці на згаданы сайт. Уражвае не толькі класны відэазапіс і сялянскія краявіды, але натуральнасць і прастата, шчырасць людзей. І гэта не пафас, што мову любім як маму або бабулю, чаго даводзіць аўтар і навуковец Вадзім Шклярык.

— Маё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF