Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
Хацеў напалохаць у Новы годРАДЗІВУОН з пад ПушчыЗдарэнне адбылося ў Мельніку, што ў Сямятыцкім павеце. 25-гадовы прафесійны вайсковец 18-й механізаванай дывізіі страляў па цывільнай машыне, а затым паспрабаваў уцячы з месца здарэння ў лес. Аб інцыдэнце службам паведамілі 1 студзеня 2025 г. каля 15.30, калі на нумар экстраннай службы 112 патэлефанаваў чалавек, які паведаміў, што вайсковец страляе па аўтамабілі. У аўтамабілі знаходзіліся бацька з дачкой. Аднак яго хутка спынілі калегі-салдаты. Растлумачальную дзейнасць праводзіць вайсковая жандармерыя ў Беластоку. Увечары 1 студзеня аператыўнае камандаванне выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды інцыдэнту ў Мельніку, апублікаваўшы яе ў сваім профілі на платформе Х. У ёй пацвердзілі, што вайсковец выконваў задачы ў рамках аперацыі «Бяспечнае Падляшша». Паводле заявы, удзень вайсковец самавольна пакінуў тэрыторыю лагеру, захапіўшы з сабой табельную зброю. Затым ён страляў па машыне, а пасля інцыдэнту схаваўся ў бліжэйшым лесе. На месцы здарэння працавалі спецслужбы, падазраванага перадалі вайсковай жандармерыі, якая праводзіць далейшае расследаванне. Прэс-сакратар падляшскай паліцыі пацвердзіў інцыдэнт, падкрэсліўшы, што ніхто не пацярпеў. Дзякуючы хуткім і зладжаным дзеянням салдат аператыўнай групы «Мельнік» злачынец быў неадкладна затрыманы. «У выніку неадкладна праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ён быў неадкладна схоплены вайскоўцамі аператыўнай групы ў Мельніку. Па (...) |