Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
Беларускі калядны фестываль у Беластоку (2)Міхал ІВАНЮККанцэрт «Каляднае падарожжа». Цэнтр «Warszawska 50» — яшчэ адно месца на карце Беласточчыны, куды перамясціўся Беларускі калядны фестываль, які праходзіў у днях 28-29.12.2024 г. А вось што сказала намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры Ілона Карпюк перад выступам дуэту Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай: — Можа, і няма сэнсу настойваць на тым, што калядны фестываль — зусім новая ідэя, бо ў гэты час штогод у горадзе ці ў раёне адбываецца шмат канцэртаў калядак і розных сустрэч. Але ёсць таксама людзі з новымі ідэямі, і мы падумалі, чаму б не выкарыстаць гэты патэнцыял і не сабраць некалькі ідэй у серыю калядных і фестывальных сустрэч. Калядаванне мае розныя формы, і сёння падчас канцэрта мы зможам паслухаць калядкі з усяго свету ў перакладзе на беларускую мову Янкі Купалы і сучасных майстроў слова, такіх як Макс Шчур, Сяржук Сокалаў-Воюш або Наталля Васілевіч. Такім чынам, калядкі, якія бяруць пачатак у заходніх краінах, мы спалучаем у глыбокую музычную традыцыю з беларускім сучасным словам. Суботні канцэрт калядак завяршыў першы дзень Беларускага каляднага фестывалю, пакінуўшы апошнюю частку фестывалю, разлічаную пераважна на дзяцей і моладзь, на нядзелю. Калядны хаб Апошняй і трэцяй часткай двухдзённага фестывалю стаў адвячорак у Беларускім хабе «Новая зямля», арыентаваны пераважна на дзяцей, каб абудзіць у іх творчыя здольнасці і дазволіць (...) |