Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.
Дзмітры Маклякоў: «З пачаткам вайны скончылася мая наіўнасць адносна сілы мастацтва»Зміцер БАРТОСІКЯк часам дзіўна сустрэць у эміграцыі чалавека з мінулага жыцця, прычым з жыцця расійскага. І як прыемна пераканацца, што гэты чалавек на адным з табой маральным баку. Горад Волагда для мяне ніколі не быў чужы. Тут праходзіла частка маёй вайсковай службы. Тут у Абласным драматычным тэатры працаваў мой бацька, рэжысёр Валерый Бартосік. Тут яго магіла. І на Беларусь я пачаў упершыню глядзець, як на патэнцыйна незалежную краіну, менавіта ў Волагдзе ў 1990-м. І паэзію Нікалая Рубцова, і прозу Варлама Шаламава я пачаў адкрываць у Волагдзе. Як і адрасы, звязаныя з гэтымі творцамі. У 2017 годзе я прыехаў у Волагду на фестываль «Рубцовская осень», дзе спяваў пераклады Рубцова на беларускую мову. У той жа прыезд, на адной з тэатральных пасядзелак у Доме актора я пазнаёміўся з Дзмітрыем Макляковым, акторам Валагодскага камернага тэатра, прычым у гэтым знаёмстве быў двайны сюрпрыз. Я даведаўся, што ў Волагдзе ёсць свой незалежны, недзяржаўны, авангардысцкі тэатр, дзе ў лепшых традыцыях Таганкі робяць паэтычныя спектаклі. Адзін з іх прысвечаны быў паэзіі Высоцкага, а выканаўца песень Дзмітрый Маклякоў на той пасядзелцы ўразіў па-сапраўднаму, найперш сваёй падачай Высоцкага. Маклякоў з тых рэдкіх людзей, якія намагаюцца выразіць нерв і настрой песні не праз падабенства з першакрыніцай, абыходзячыся толькі сваім арсеналам выяўленчых сродкаў. «Вось жа, — падумаў (...) |