Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.

Змаганне з дэпрэсіяй

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Асенне-зімовы час з яго кароткімі днямі, калі амаль не вылазіць і рэдка паказваецца ў нашых краях з за хмар сонца, ёсць найбольш дэпрэсіўным перыядам. У гэтым студзені, якраз напярэдадні праваслаўных Каляд, нібыта сыпанула аптымістычным сняжком і выглянула нябеснае свяціла, але вельмі хутка вярнулася непагадзь і пахмурныя шэрыя дні. Людзі, асабліва пасля свят, у такі час надзвычай схільныя да маркоты, тугі, самотнасці, нуды, меланхоліі, іпахондрыі і, як яшчэ там можна назваць той настрой, а дакладней разладжанасць душы чалавека... Асабліва калі тыднямі, месяцамі і нават гадамі на чалавечую галаву звальваецца процьма кепскіх падзей і навін. А самотнасць для душы, як казаў кінагерой прынц Фларызель, намнога страшнейшая, чым рызыка для цела.

І ўрэшце ў тваім жыцці надыходзіць такі ўзрост і час, калі ўжо не дапамагаюць ні стары добры ірландскі віскі, ні правераная часам дыстыляваная żubrówka biała. Алкаголь на нейкім этапе перастае здымаць стрэс, а яго рэлаксацыйнае ўздзеянне становіцца ўсё карацейшым. Тут трэба зацеміць, што алкаголь ніколі не стане чалавеку сапраўдным сябрам — ён можа быць альбо прыяцелем, які пры нагодзе і час ад часу можа развесяліць і ўзняць настрой, альбо тваім гаспадаром і нават валадаром. У чалавека не можа быць парытэту і роўнасці з ім — тут альбо ты ім кіруеш, альбо ён табой. Маючы досыць багаты досвед у гэтай сферы, можна напісаць цэлы трактат на гэтую тэму, мо калі да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF