Ніва № 03 (3584), 19 студзеня 2025 г.

XXVI «Гвязда і калядка». Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір

Міра ЛУКША

Праваслаўныя калядкі ў выкананні дзяцей, моладзі і дарослых можна было пачуць у нядзелю 12 студзеня на аглядзе «Гвязда і калядка», які арганізавала ў Беластоку Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Агляд запачаткаваў сёлетні кругаварот беларускіх мерапрыемстваў, арганізаваных найстарэйшай беларускай арганізацыяй у Польшчы. БГКТ ад гадоў падтрымлівае традыцыю сумесных сустрэч і калядавання арганізоўваючы агляд, які сёлета ў чарговы раз прайшоў у Пачатковай школе № 44 па вуліцы Румянковай у Беластоку (першы раз тут быў у масачках!). На сцэне ў імпазантнай спартыўнай зале гэтай школы, святочна аздобленай, можна было паслухаць 20 дзіцячых, мешаных і дарослых калектываў з усяго Падляшша. У той самы час адбываўся вялікі калядны агляд у Гайнаўцы.

Калядка, як музычная форма прыйшла ў праваслаўе параўнальна нядаўна, у XVII ст. У ёй хутка пераканалася праваслаўнае насельніцтва, асабліва славянскае. Духавенства звяртае ўвагу на тое, што калядка — гэта не літургічны спеў, а народная форма праслаўлення Бога, якая проста тлумачыць нараджэнне Збавіцеля, а калядаванне — частка святкавання Божага Нараджэння.

Як сказаў старшыня БГКТ Васіль Сегень, большасць заяўленых калектываў з’яўляецца пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія ладзіць таварыства. Але тое, што яго радуе, — гэта заяўкі і прысутнасць новых выканаўцаў, што сведчыць аб пастаяннай цікавасці да спеваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF