Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.
Уладзімір Караткевіч на старонках „Нівы”, 1950-1970-я гадыСяргей ЧЫГРЫНАдной з найбольш яркіх і самабытных постацей беларускай літаратуры ХХ стагоддзя з’яўляецца пісьменнік Уладзімір Караткевіч (1930-1984). Лёс даў яму кароткае жыццё — усяго няпоўныя 54 гады. Але і пры такіх акалічнасцях ён здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе, драматургіі для тэатра, оперы і кіно. Уладзімір Караткевіч сёння самы папулярны пісьменнік у Беларусі, яго творы па-ранейшаму актыўна выдаюцца асобнымі кнігамі не толькі ў Беларусі, але і па за яе межамі. Творчасць Уладзіміра Караткевіча была звязана і з нашым тыднёвікам „Ніва”, дзе першы яго верш „Вадарод” быў апублікаваны 11 жніўня 1957 года. Відаць, рэдактар „Нівы” Георгій Валкавыцкі ўзяў гэты верш з часопіса „Полымя”, дзе ён быў упершыню надрукаваны ў ліпеньскім нумары ў 1957 годзе. Верш „Чайка” Уладзімір Караткевіч упершыню апублікаваў у часопісе „Маладосць” (1960, № 6). 10 ліпеня таго ж года верш „Чайка” друкуе і „Ніва” на першай старонцы. Дарэчы, рэдактар Георгій Валкавыцкі амаль усе вершы Уладзіміра Караткевіча друкаваў на першых старонках „Нівы”, а калі не атрымлівалася — то ў літаратурных старонках „Белавежы” на самым ганаровым месцы газетнай паласы. Дужа любіў творчасць пісьменніка першы рэдактар „Нівы”. У лютым 1965 года Георгій Валкавыцкі атрымлівае ліст ад Уладзіміра Караткевіча. У пісьме пісьменнік просіць (...) |