Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.
Горад і блок першы разДарыюш ЖУКОЎСКІУсюды блокі маюць свае ўласцівасці. Як пячоры. Сумеснае жыццё ў месцы, дзе шмат людзей жыве на адносна невялікай прасторы, складанае. Гэтак жа, як у паглыбленнях пячор або гротаў, «пакоямі» ёсць скальныя выступы, так і тут. Аналагічна. Можна сабе знайсці месца. Ёсць і памяшканні агульнага карыстання. Ёсць і агульны пах. Камунальныя пахі ўласцівыя гэтай форме калектыўнага пражывання чужых людзей побач. Верагодна, у пячорах жылі сем’і і кланы. У такіх паглыбленнях, высланых травой або скурай, маглі змяшчацца члены племя. Выхад у знешні свет быў супольны. Агульныя прасторы, асабліва камунікацыйныя, у такім блоку чужыя ўсім. Гэта не ваша ўласная або агульная зона. Не атаясамлівайся з ёй. Тут можна выкінуць смецце, плюнуць або кінуць недакуркі пасля цікавай начной гутаркі пра сэнс жыцця без пляшкі. Можна таксама нічога не рабіць. Пакінуць усё самому сабе. Ніхто не бачыць старой, аблезлай фарбы на сценах. Тут для будучых гарадскіх археолагаў запісаны ўсе фарбы свету, якія можна вырабіць на фабрыцы. Выходзячы з кватэры, трапляеш у шлюз са спецыфічным хатнім пахам. Гэта спалучэнне пахаў дзіравай каналізацыі, мачы, разнастайных харчовых пахаў, тытунёвага дыму, старога пылу і ўчарашняй славутасці з пахам духоў маркі «Odiekałon» (EAU DE COLOGNE). Пах Old SPICE у Польшчы быў раскошай для людзей з дэвізамі Pewex. Гэта быў сапраўдны шык і элегантнасць сярод водараў, штучна вырабленых з (...) |