Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.
Новыя запаведнікі на ПадляшшыРадаслаў МАЦІЕВІЧУ Падляшскім ваяводстве будзе створана шэсць новых запаведнікаў. Гэта ініцыятыва лесаводаў пад назвай «100 заказнікаў да 100-годдзя Дзяржаўных лясоў». У рамках гэтай акцыі ва ўсёй Польшчы створаны 53 новыя запаведнікі. Яны ствараюцца на падставе палажэнняў ваяводскага ўпраўлення па ахове асяроддзя. Прапановы раней былі прадметам грамадскіх кансультацый, а таксама былі абмеркаваны ваяводскай радай па ахове прыроды пры Ваяводскім упраўленні аховы навакольнага асяроддзя (RDOŚ). Урачыстае падпісанне рашэння аб стварэнні новых заказнікаў адбылося 4 снежня ў Беластоку. Новыя заказнікі былі створаны ў наступных надлясніцтвах: Кнышын («Лазар», паверхня 89,10 га, мэта — ахова экасістэмы высокіх тарфянікаў), Чорна-Беластоцкая («Бартошыха» — паверхня 94,32 га, мэта — захаванне прыярытэтных месцапражыванняў берагавых лясоў вярбы, таполі, алешніка і ясеня, багонных хвойных лясоў), Крынкі («Ласіняны», 60,44 га, мэта — захаванне шчолачнага арэалу балот), Паможа («Вілкакук» — паверхня 103,97 га, мэта — захаванне салігенных і крэйдавых тарфянікаў), Шчэбра і Аўгустаў («Боры» над Аўгустоўкім каналам — захаванне ландшафтных каштоўнасцей векавых хвояў). Зараз на Падляшшы мы маем 94 запаведнікі. Апошні запаведнік у Аўгустоўскай пушчы быў створаны 39 гадоў таму. Пасля 25 гадоў у Кнышынскай пушчы былі створаны таксама тры запаведнікі. Новыя запаведнікі ахопяць 700 гектараў гідрагенных біятопаў і тарфяна-балотных (...) |