Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.

Як гавораць беларусы?

Уршуля ШУБЗДА

Хто такі сапраўдны беларус і каго можна такім лічыць? Каго прыняць у сваю эксклюзіўную групу, а каго адхіліць? Група з году ў год становіцца штораз больш эксклюзіўнай. У канцы, як праверыць ці нехта сапраўдны беларус, а можа можна выдумваць розныя крытэрыі? У сучасны момант шматлікіх інтэрнэт-віктарын можна было б выдумаць такі тэст, рыхтуючы шэраг пытанняў, а адказы толькі два: так/не. Першае гучала б: Ці ты праваслаўны? Ці Твая мама гаварыла па-беларуску? І гэтак далей. Такіх пытанняў магло б быць дзесяць, або і дваццаць, а дваццатым і вырашальным для беларусаў з Польшчы было б: Ці Аляксандр Лукашэнка гэта паразіт? І, хаця, адказ на апошняе пытанне ніяк не тычыцца беларусаў Падляшша, бо гэта «не іх прэзідэнт», то і так яно будзе вызначальным.

Нядаўна на Беларускім Радыё Рацыя ішло падвядзенне года, а адной з самых галоўных падзей палічылі адкрыццё Цэнтра беларускай культуры. Яго дырэктар Анатоль Вап падкрэсліў, што пра ЦБК беларусы марылі з канца 1980-х гадоў. Намесніца дырэктара падкрэсліла, што мэтай Цэнтра з’яўляецца «захаванне таго, што нам засталося, падтрымка тых людзей, якія з’яўляюцца носьбітамі беларускасці (... ), мы павінны ганарыцца, што маем такі Цэнтр, як фундамент далейшай працы».

Аднак вярнуўшыся да 2016 года, калі я падарожнічала па Кашубах, дзе кашубскую культуру ўзбагачаюць беларусы Сакольшчыны, можна заўважыць цікавы факт. У 2016 г. кашубаў было ўдвая разы менш, чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF