Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.

Беларускі калядны фестываль у Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Такой пашыранай і разнастайнай ідэі святкавання Божага Нараджэння ў публічнай беларускай прасторы не было. І ў Беластоку не было такога фестывалю. Беларускі калядны фестываль, які прайшоў 28-29.12.2024 г. з’яўляецца сумесным мерапрыемствам Цэнтра беларускай культуры і Беларускага хаба «Новая зямля» ды дзвюх новых ініцыятыў — культурнай прасторы «Centrum Warszawska 50» і кулінарнай студыі «Атуты». На працягу двух дзён можна было спазнаць розныя аспекты Божага Нараджэння. І гэтыя два дні былі падзелены на тры тэматычныя блокі. Першы быў прысвечаны кулінарыі і майстар-класам па аднаўленні каляднай кухні шматвяковай даўніны. Другі — канцэрт калядак і калядных песень пад гукі гусляў. Тут слухачы мелі магчымасць пачуць па-беларуску песні з усяго свету. А трэці блок быў прысвечаны майстар-класам для дзяцей і падлеткаў, а таксама мастацкім выступам для самых маленькіх і старэйшых.

Калядны бранч у кулінарнай студыі «Atuty»

Бранч — ежа, якую ядуць позняй раніцай ці раннім поўднем, паходзіць ад англасаксонскай традыцыі, але мае шмат агульных рыс з другім сняданкам, папулярным у кантынентальнай Еўропе. Такая форма трапезы ў асноўным адзначаецца ў Заходняй Еўропе па святах і складаецца з гарачых і халодных закусак. Ідэяй Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку было сабраць групу беларусаў у адным месцы і правесці кулінарныя майстар-класы, падчас якіх яны маглі б прыгатаваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF