Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (89). Глянуць далёка за сябе

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пачатак новага года, як заўсёды, прыносіць многа разважанняў на тэму таго, якім ён будзе, а можа лепш, якім у нашых вачах быць павінен. З часам такія разважанні становяцца неверагодна нецікавымі і нуднымі, дык што ж яшчэ новага можа прыдумаць чалавечая галава апрача таго, што і так ужо было прыдуманым. У мінулай „Вершаўчытальні” я таксама пагуляў у варажбіту і чакаю, колькі з маіх прагноз спраўдзіцца. Але, гэта ўжо было, не так даўно, але было. А калі было, гэта значыць, што становіць яно ўжо гісторыю. А калі прайшлі мы да гісторыі, то трэба сягнуць намнога глыбей і прыпомніць сабе тэксты сваіх продкаў, якім давялося жыць многа, многа гадоў раней ад нас. А з чаго ж можам пачаць, як не з тэксту найстарэйшага беларускага рэлігійнага гімна з паловы ХІV стагоддзя — „Багародзіца”. Словы беларускага варыянта „Багародзіцы” былі запісаны ў 1529 годзе ў Першым Статуце Вялікага княства Літоўскага, але я прывяду тэкст на мове больш сучаснай.

Багародзіца, Дзявіца

Богам славёна, Марыя

У Твайго Сына, Гаспадзіна

Маці звалёна, Марыя

Маці звалёна, Марыя

Зычы нам і адпусці нам

І дзеля Хрысціцеля, Божыца

Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь

І малітву Табе ўзносім

І даць рады Цябе ж просім

Дай на свеце збожны пабыт

Па жывоце дай райскі быт

Багародзіца, Дзявіца

Богам славёна, Марыя.

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF