Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.
Атрутны газУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГадоў з дваццаць таму, калі паміж Расіяй і Беларуссю былі пэўныя эканамічныя нафта-газавыя спрэчкі, з’явілася такая карыкатура. Выява на малюнку электрычнага крэсла, а пад ім подпіс: Расея дала газ, хутка дасць і ток. За гэты час энергакабальнасць Беларусі ад маскоўскіх энерганосьбітаў, а значыць і ад маскоўскай «ласкі» стала яшчэ большай і нават абсалютнай. А вось Еўропа мае зараз усе шанцы выйсці з гэтай эканамічнай, а значыць у значнай ступені і палітычнай залежнасці. 1 студзеня здарылася падзея, якую даўно чакалі. Расія пазбавілася асноўнага маршрута свайго газу на еўрапейскі рынак, у навагоднюю ноч скончыўся кантракт «Газпрама» на транзіт праз Украіну. І Кіеў урэшце спыніў транспарціроўку паліва праз сваю дзяржаву. Праўдападобна, што гэта гістарычны і, можна спадзявацца, зваротны момант. Цяпер у Масковіі застаўся толькі адзін працоўны маршрут транзіту газу ў Еўрасаюз — праз Турцыю. У выніку ж доля расійскага газу на бліжэйшым і самым прыбытковым рынку скарацілася ўжо толькі да 5 працэнтаў. Прыгадаем тут, што яшчэ ў 2021 годзе, калі Расія распачала газавую вайну супраць Еўропы, гэтая доля складала ажно 45 адсоткаў і была асноўнай крыніцай прыбыткаў «Газпрама». Тут варта ўспомніць нямецкіх канцлераў Шрэдара і Меркель, якія надзвычай спрыялі такой залежнасці і па якіх даўно плача суд у Гаазе за ўсе здзейсненыя палітычныя злачынствы. Цяпер жа Расія будзе мець вялікія фінансавыя страты, а краіны (...) |