Ніва № 02 (3583), 12 студзеня 2025 г.
110 гадавіна бежанства ў НараўцыМіра ЛУКШАДва дні да канца 2024 года адкрылася ў Нараўцы на вонкавых сценах драўлянай хаты па адрасе вуліца Гайнаўская, 52, выстава пад назвай «Бежанства 1915 года. Забытыя бежанцы». Арганізатарам і ініцыятарам выставы з’яўляецца «Трапінка» — Аб’яднанне для дыялогу. Не спадзяваліся такой тлумнай аўдыторыі... Усе ведалі, што тэма вялікая, што яе трэба нагадваць, але, мабыць, не ведалі, што столькі людзей жадае яе памятаць. Пасля адкрыцця разам з тэатрам «Ходжаным», які паказаў ля хаты з вялікімі здымкамі ўспамін былых жыхароў пра бежанства ў размове з маладым пакаленнем, усе накіраваліся ў Галерэю «Нараўка» імя Тамары Саланевіч, дзе размовам не было канца. Дыскусія пачалася з дакладчыкаў такіх як пісьменніца Анэта Прымака-Онішк — аўтарка гістарычных кніг пра бежанства і гісторыю народу, Міра Лукша — журналістка беларускага штотыднёвіка «Ніва», якая разам з іншымі журналістамі і чытачамі дзясяткі гадоў збірала ўспаміны і інфармацыі з даўніны. Дыскусію працягвалі мадэратары сустрэчы Аліна і Мікола Ваўранюкі і самі творцы выставы — Кацярына Ляшчынская і Павел Пішчатоўскі. Шмат людзей, якія прыйшлі, расказвалі свае сямейныя гісторыі, у тым ліку і жыхары Нараўчанскай гміны і не толькі — Сяргей Мікалаевіч Крышэнь, Ірэна Ігнацюк, Янка Сегень, Аліна Леанеўская і многія іншыя. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Гміннай управы Нараўкі, намеснік войта Лукаш Засім (праўнук бежанцаў Тэафілі Дзімітраўны і Івана (...) |