Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.

Перажыць рэпатрыяцыю

Кастусь КАСЯК

У канцы восені мінулага года ў Беластоку пабачыла свет кніга вядомага беларускага краязнаўцы Сяргея Чыгрына, якая называецца „Рэпатрыяцыя беларусаў Беласточчыны (1944-1948 годы)” і прысвечана бадай што адной з самых малавядомых тэм у гісторыі беларусаў Падляшша — а менавіта паваеннай рэпатрыяцыі аўтахтоннага беларускага насельніцтва з Польшчы ў Беларусь.

Справа ў тым, што ўжо шмат гадоў у фокусе айчынных і замежных навукоўцаў галоўным чынам знаходзяцца тэмы, якія ўкладаюцца ў канкрэтны часавы прамежак, які прынята называць міжваенным. Умоўна кажучы, гэта час ад восені 1918 года, калі Польшча атрымала незалежнасць да восені 1939 года, калі пасля нападу на яе немцамі пачалася Другая сусветная вайна.

Гэты часавы адрэзак гісторыі даволі добра вядомы і прапрацаваны, бо і сам беларускі рух у Другой Рэчы Паспалітай быў не толькі масавым, але і даволі заўважным. Да яго належалі многія дзеячы, якія потым стануць знакавымі постацямі для беларускай гісторыі. З ходу прыгадваюцца Браніслаў Тарашкевіч, Францішак Аляхновіч, Максім Танк і многія-многія іншыя. Выходзілі сотні самых розных выданняў, так званых „аднадзёнак”, якія і цяпер яшчэ як след не расчытаныя і грунтоўна не даследаваныя.

А што адбывалася пасля вайны? Звычайна гэтую тэму яшчэ з савецкага часу было прынята тактоўна абыходзіць і асабліва не заглыбляцца ў яе. Памятаю нават з уласнага досведу, калі на лекцыях па найноўшай гісторыі Беларусі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF