Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.

Святы Спірыдон аб’ядноўвае: сучаснасць і будучыня парафіі ў Мінску-Мазавецкім

Айцец Андрэй КАНАХОВІЧ

У днях 24-25 снежня 2024 года ў Праваслаўнай парафіі св. Спірыдона Трыміфунцкага ў Мінску-Мазавецкім адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога заступніка парафіі. Гэтая падзея стала яскравым сведчаннем духоўнага жыцця парафіяльнай супольнасці і важнасці св. Спірыдона для праваслаўнай царквы на гэтых землях.

Святкаванні пачаліся з урачыстага вячэрняга набажэнства, якое ўзначаліў дэкан Тарэспальскай акругі айцец мітрат Ян Дзмітрук у суправаджэнні трох святароў: протаіерэя Міхаіла Васільчыка (Славатычы), протаіерэя Міраслава Кохана (Заблоцце) і мясцовага духоўнага.

На наступны дзень раніцай быў адслужаны акафіст перад іконай св. Спірыдона. Набажэнства ўзначаліў настаяцель манастыра св. Серафіма Сароўскага ў Кастамлотах, архімандрыт Амвросій (Гадун). Цэнтральным момантам святкавання стала боская літургія, якую зноў узначаліў архімандрыт Амвросій, а дапамагалі яму прысутныя святары, у тым ліку протаіерэй Андрэй Канаховіч (Люблін), протаіерэй Карнелій Вількель (Бяла-Падляшская) і мясцовае духавенства.

У пропаведзі архімандрыт падкрэсліў тэалагічны сэнс цуду св. Спірыдона, які ўмацоўвае веру і сведчыць пра Святую Тройцу. Урачыстасці набылі асаблівую значнасць дзякуючы вялікай колькасці паломнікаў з Беластока, Варшавы і іншых гарадоў, многія з якіх разам з мясцовымі вернікамі далучыліся да таінстваў споведзі і еўхарыстыі.

Напрыканцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF