Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.

Старонкі новай кнігі

Уладзімір АРЛОЎ

Рыхтуецца 3-я частка маёй кнігі „Айчына”, якая будзе мець храналагічныя межы ад Беларускай Народнай Рэспублікі да з’яўлення на палітычнай карце свету незалежнай Рэспублікі Беларусь. Кніга традыцыйна будзе адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але яе, спадзяюся, з цікавасцю сустрэнуць чытачы рознага веку.

Уладзімір Караткевіч

Неверагодна шмат зрабіў для новага адраджэння Беларусі знакаміты пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Часам яго параўноўваюць з апосталам. Апосталамі называлі вучняў і паслядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія неслі людзям ягонае вучэнне. Караткевіч нёс беларусам праўду пра нашу гісторыю, не даваў забыць, што мы — еўрапейскі народ.

Шасцігадовы паэт

Старажытная Ворша многа пабачыла на сваім вяку, дала Беларусі нямала вядомых людзей. Але найбольш ганарацца аршанцы тым, што там 26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.

Ягоныя бацькі, Надзея і Сямён, паходзілі з інтэлігенцкіх сем’яў і былі добра адукаванымі людзьмі.

Валодзя з маленства вылучаўся сярод аднагодкаў сваімі талентамі. Чытаць ён навучыўся ў тры з паловаю года, а ў шэсць пачаў складаць вершы. Добра маляваў і паспяхова займаўся ў музычнай школе. Меў здольнасці спевака і актора.

Хлопчык вельмі любіў дзядулю Васіля. Той ведаў шмат легендаў і паданняў. Ад яго будучы пісьменнік пачуў пра паўстанцаў Каліноўскага, сярод якіх ваявалі і продкі Караткевіча. Адзін з іх, Тамаш Грыневіч, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF