Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.
Новыя вершы Юрыя БаеныЮры БАЕНАШуміць магутны бор. Абдымаюць мяне сосны і любоў. Калі гай зялёны гамоніць, свет прасякнуты боскай красой. Душа ў ландышах белых. Ціхіх кветак шэпт, перазвон... Ах, як цяжка паверыць, што жыву на вечнай вайне дабра са злом... * * * Ціша світальная... Раніца маёвая або вераснёвая. Даль палявая — знаёмая, сцежкі дзяцінства. У небе прасторным, у небе замглёным між хмараў прагал. З надхмар’я сляза ўспамінаў коціцца па твары. Перш-наперш яна душу адчыніла — ў блакітны мой верш... У нас У нас адкрытыя сэрцы, свежыя сілы і вольныя рукі. Хапаем праменні сонца і хвіліны шчасця. Маем бляск у вачах і радасць на тварах. Захоплены штодзённасцю, чакаем добрага заўтра... Неспадзявана запынілася восень і краем непадзельна ўладарыць стракатасць усюды паміраючага лісця... * * * Стукаю ў дзверы каменя — заўжды зачынены. Шукаю каменных вокнаў — дзе ж тыя вокны? У мальбе прашу надзеі слова. Скала-нямова. Прыкладаю (...) |