Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.

Сіла мужчынскага голасу. «Касары» ў Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Вяртанне да музычных традыцый — папулярная з’ява ва ўсёй Еўропе. Еўрапейскія артысты спрабуюць выкарыстоўваць інструменты або тэксты, якія з’яўляюцца часткай іх музычнай традыцыі, трансфармаваць іх у большай ці меншай ступені ў сваю ўласную моду і прадстаўляць шырокай аўдыторыі музыку — новую, але ўкаранёную ў фальклоры. Так і ў выпадку з мужчынскім вакальным гуртом «Касары», які з’явіўся ў Беластоцкім музычным клубе 20 снежня 2024 года на сваім першым канцэрце-абрадзе, каб прадставіць публіцы сілу і разнастайнасць мужчынскіх галасоў, якія часам падтрымліваюцца толькі мінімальнай колькасцю інструментаў.

Гісторыя мужчынскай вакальнай фармацыі «Касары» — гэта фактычна гісторыя беларускай эміграцыі апошніх гадоў, калі некалькі мужчын знайшлі сваё месца жыхарства ў Варшаве і тут паўстала фармацыя, якая вярнула да жыцця традыцыю беларускага мужчынскага спеву, найперш праз вакальныя майстэрні. Рэжысёрам гэтага праекта з’яўляецца Сяржук Доўгушаў — вядомы на беларускай фольк-сцэне музыка і музычны аніматар, які ў свой час падтрымліваў гурт «Вурай». «Касары» гэта слова з мужчынскай сілай і выразнасцю, якое паказвае, што музыка і песні суправаджалі нашых продкаў не толькі ў радасныя моманты жыцця ці вельмі розныя, напрыклад, сумныя і балючыя, але былі таксама часткай сельскагаспадарчых работ у полі, якія на працягу стагоддзяў былі неад’емнай часткай жыцця большасці беларускага народа. Але яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF