Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.
ХХ выпуск «Падляшша ў аб’ектыве»ЛУКДваццаты выпуск фотаконкурсу імя Віктара Волкава, які арганізуе гайнаўскі Беларускі музей і асяродак культуры, выклікаў рэкорднае зацікаўленне. Больш за 180 любіцеляў фатаграфіі з усёй Польшчы прыслала каля паўтысячы фотаздымкаў. Так успрымаюць наш рэгіён удзельнікі конкурсу, што бачна ў іх працах: «Яны заключаюць у сабе сутнасць Падляшша — ашаламляльную прыроду, і культурную разнастайнасць». Спаборніцтвы праводзіліся пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі, старосты Гайнаўскага павета і бурмістра Гайнаўкі, якія таксама фундавалі ўзнагароды. Мэта конкурсу: збор і папулярызацыя найбольш цікавых фотаздымкаў, якія прапагандуюць Падляшша, прыгажосць прыроды і ландшафту, помнікі, цікавыя месцы, а таксама традыцыі і культуру, комплексна прадстаўляюць Падляшша ў выглядзе мастацкай дакументацыі, яе збору і архівавання, стымуляванне творчай актыўнасці як маладых, так і сталых людзей ды прасоўванне нашага рэгіёна. Кожны ўдзельнік мог падаць на конкурс максімум тры фатаграфіі. Конкурсныя работы дасылаліся праз форму заяўкі (link) або на электронны адрас kontakt@muzeumbialoruskie.pl (пры адпраўцы па электроннай пошце трэба было запоўніць анкету-заяўку, далучыць дадатак і даслаць яго ў выглядзе скана). Рэгламент можна было атрымаць у офісе арганізатараў або на сайтах: www.muzeumbialoruskie.pl або www.hajnowka.pl. Арганізатар прымаў таксама (...) |