Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.
Сёння і ўчораМіраслаў ГРЫКАCёння. Пташкі, якіх я заўсёды кармлю зімой, заключылі незвычайную дамову аб ненападзе з коткай Рэзідэнткай. Тая цэлы дзень сядзіць пад кармушкай, і хоць проста над яе галоўкай фуркочуць сініцы і вераб’і, яна ставіцца да гэтай зграі па-філасофску. Але праўда, што толькі самыя смелыя ляцяць да кармушкі, быццам бы хуценька дзеўбануць зярнятка. А потым — фру-у-у! Але калі Рэзідэнтка пакідае наседжанае месца, да кармушкі злятаюцца ўсе бліжэйшыя вераб’і і сініцы. І сарокі — але яны, як правіла, з’ядаюць рэшткі ежы ў кацінай місцы. Аднак відавая разнастайнасць птушак рэзка скарацілася, што мяне насцярожвае. Іх збядненне прагрэсуе. Можна назваць гэта відавой палярызацыяй. Цікава, што палярызацыя ўнутры глабальных грамадстваў таксама прагрэсуе. Нядаўна мяне ўразіла думка, што механізмы прыроды, якія кіруюць эвалюцыяй, асабліва ўплываюць на эвалюцыю... інтэрнэту. З іншага боку, як у прыродзе, так і ў лічбавым свеце гэтыя механізмы з’яўляюцца аналагічнымі або ідэнтычнымі. Магчыма, яны таксама датычацца сферы AI — штучнага інтэлекту. Я назіраю, наколькі гэта магчыма, за развіццём новых формаў інтэрнэт-актыўнасці і раблю з гэтага наступныя папярэднія здагадкі: Гэтыя эвалюцыйныя механізмы, ад адаптыўнай радыяцыі да матрыц натуральнага адбору, ад пашырэння да знікнення пэўных экалагічных эканіш, знаходзім у інтэрнэтным сеціве. Гэта не падабенства 1:1, але ў прынцыпе гэта дакладна. Такім чынам, магчыма, эвалюцыйныя механізмы (...) |